РУС БЕЛ ENG

Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры

Алаіза Пашкевіч

Алесь Адамовіч

Аляксей Дудараў

Андрэй Макаёнак

 

Аркадзь Куляшоў

Васіль Быкаў

 

Іван Мележ

 

 

Іван Шамякін

Кандрат Крапіва

Кузьма Чорны

Максім Багдановіч

Рыгор Барадулін

Янка Купала

Якуб Колас

 

10 САКРЭТАЎ ПАСПЯХОВАЙ ЗДАЧЫ ЦТ

  1. Задацца мэтай

У першую чаргу, трэба дакладна вырашыць, чаго вам больш хочацца: паступіць у ВНУ або прайсці яшчэ адзін узровень камп'ютарнай гульні. Каб атрымаць максімум балаў, трэба прыкласці і максімум намаганняў ды ўсвядоміць, што ніхто не зробіць гэтага за вас. У заданнях няма нічога звышнатуральнага і непад'ёмнага, але толькі не для гультаёў.

  1. Скласці штодзённы план і прытрымлівацца яго

У эфектыўнай падрыхтоўцы і рацыянальнай арганізацыі часу мне вельмі дапамагло складанне плана свайго навучання. Некалькі заданняў у дзень па кожным з трох прадметаў — не такая ўжо і складаная праца. Асабліва ў параўнанні з бяссоннымі начамі і спробамі ахапіць усё і адразу за некалькі тыдняў да ЦТ. Ад гэтага нават задавальненне атрымліваеш, калі закрэсліваеш чарговую выкананую справу ў сваім спісе.

  1. Вучыць услых

Чытаем і прамаўляем усё услых. Такім чынам працуе не толькі зрокавая, але і гукавая памяць, дзякуючы чаму ўсё лепш і хутчэй запамінаецца.

  1. Больш практыкі

Не забываем пра важнасць практыкі. Штодня рашаем заданні з тэстаў мінулых гадоў. Якімі б глыбокімі ведамі вы ні валодалі, іх яшчэ трэба ўмець прымяняць, а таксама трэба мець уяўленні пра структуру тэста. Я таксама параіла б набыць зборнік і пачаць яго рашаць па варыянце ў дзень за 10 дзён да ЦТ. Так сапраўдны экзамен стане для вас проста чарговым тэстам.

  1. Галоўнае — увага да дробязяў

Калі вы хочаце набраць 100 балаў, то заўважаем і вучым усе без выключэння дробязі. Таму што калі вы не звернеце ўвагу на нейкае пытанне, правіла ці слова, то за вас гэта зробяць складальнікі заданняў.

  1. Выконваць работу над памылкамі

Яны — вашы слабыя месцы. Яны патрабуюць асаблівай увагі. Дапусцілі памылку ў тэксце — выпісалі, знайшлі на яе правіла, вывучылі яго і яшчэ некалькі разоў выканалі падобныя заданні.

  1. Памятаць пра астатнія прадметы і школьныя іспыты

Не забывайцеся пра тое, што чвэрць вашых балаў пры паступленні забяспечвае атэстат. Пажадана падумаць пра гэта ў пачатку года і імкнуцца зарабляць добрыя балы з першай чвэрці, таму што ў апошняй вам ужо будзе не да гэтага.

  1. Выкарыстоўваць кожную вольную хвілінку

Калі ў вас мала вольнага часу і вы баіцеся не паспець нешта выканаць, насіце заданні заўсёды з сабой: на ўрокі, рэпетыцыі, бярыце ў паездкі. Выдалася вольная хвілінка? Рашайце тэсты, а ўжо дома разбірайце памылкі. Такім чынам вы сэканоміце шмат часу і зможаце ўвечары даўжэй прагуляцца.

  1. Не перагружаць сябе

Не варта сябе нагружаць да знясілення. Змена дзейнасці і абстаноўкі толькі дапаможа вам з новымі сіламі ўзяцца за вучобу. Не забывайцеся выходзіць на вуліцу, кантактаваць з сябрамі, чытаць кнігі. Проста займайцеся ў меру магчымасцяў, таму што дзён у навучальным годзе дастаткова.

  1. Не забывацца пра метад выключэння

Максімум засяроджанасці і ніякіх старонніх думак у самой аўдыторыі. А для таго, каб лішні раз не памыліцца, можна на чарнавіку спачатку закрэсліваць дакладна няправільныя адказы, звужаючы круг, ну а затым абводзіць правільны.

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных (д і т).docx

Напісанне слоў разам і праз злучок.docx

Падагульняльны тэст.docx

Правапіс д і дз.docx

Правапіс і.docx

Правапіс мяккага знака і апострафа.docx

Правапіс падоўжаных зычных.docx

Правапіс прыстаўных галосных.docx

Правапіс іё.docx

Правапіс у.docx

Тэст самаправеркі.docx

 

Алімпіядныя заданні 5 клас (2022).docx(47,3КБ)

Алімпіядныя заданні 6 клас (2022).docx(1,9МБ)

Алімпіядныя заданні 7 клас (2022).docx(46,5КБ)

Алімпіядныя заданні 8 клас (2022).docx(50,8КБ)

Дадатак 2 «АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ „БЕЛАРУСКАЯ МОВА“ І „БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА“»

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

Метадычныя рэкамендацыі па напісанні падрабязнага (навучальнага, кантрольнага) пераказу па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

Метадычныя рэкамендацыі па складанні і ацэньванні тэставых работ па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ў 2023/2024 навучальным годзе

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» ў 2023/2024 навучальным годзе

ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ СТАНДАРТЫ ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ
(утв. постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 26.12.2018 № 125)

Верасень:  85-годдзе з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

                    110-годдзе з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

Кастрычнік: 110-годдзе з дня нараджэння Эдзі Агняцвет

Лістапад:   90-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка

                   75-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Снежань:   80-годдзе з дня нараджэння Казіміра Камейшы

Студзень: 125-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова

                 100-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага

                 120-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча

Люты:        110-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Сакавік:     95-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось

                  105-годдзе з дня нараджэння Міколы Лупсякова

                  70-годдзе з дня нараджэння Міколы Мятліцкага

Май:           120-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса

Чэрвень:    100-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава

поделиться в: